Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Федэральная рэспубліка | |||||
Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««პროლეტარებო ყველა ქვეყნისა, შეერთდით!» («Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»)» |
|||||
Гімн: Гімн Грузінскай ССР | |||||
1921 — 1991
|
|||||
Сталіца | Тбілісі | ||||
Мова(ы) | Грузінская | ||||
Афіцыйная мова | грузінская мова і руская | ||||
Грашовая адзінка | Савецкі рубель | ||||
Плошча | 69.700 км² (1989) | ||||
Насельніцтва | 5.400.841 чал. (1989) | ||||
Форма кіравання | Федэральная савецкая сацыялістычная рэспубліка | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грузінская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка (საქართველოს საბჭოთა სოციალისტური რესპუბლიკა), Грузінская ССР, Грузія — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.
Гісторыя
Утворана ў 1921 годзе, да 1936 года з'яўлялася часткай Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі і называлася Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Грузія.
У склад Грузінскай ССР уваходзілі:
14 лістапада 1990 года Вярхоўны Савет Грузінскай ССР абвясціў аб пераходным перыядзе да аднаўлення незалежнай Грузінскай Дэмакратычнай Рэспублікі і ў сувязі з гэтым перайменаваў рэспубліку ў Рэспубліку Грузія.
31 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум аб аднаўленні дзяржаўнай незалежнасці Грузіі і па яго выніках 9 красавіка 1991 года Вярхоўны Савет Грузіі на чале са Звіядам Гамсахурдзія абвясціў незалежнасць ад СССР. Аднак да распаду СССР Грузія (як і іншыя рэспублікі, за выключэннем прыбалтыйскіх) не прызнавалася міжнароднай супольнасцю як незалежная дзяржава і фармальна працягвала заставацца часткай Савецкага Саюза да 26 снежня 1991 года.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Грузінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка